Бяспека ў кожны дом!
У рамках другога этапу Рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» Бешанковіцкія ратавальнікі сумесна з Дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна» арганізавалі інтэрактыўную гульню «Поле цудаў з МНС» для людзей пенсійнага ўзросту з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Гульня «Поле цудаў» знаёма многім з нас з дзяцінства, аднак, каб унесці некаторы інтарэг у ход гульні, ратавальнікі трохі перарабілі правілы: для таго, каб удзельнікі змаглі зарабіць балы, ім неабходна было не толькі правільна назваць наяўную ў загаданым слове літару, але і расказаць правіла бяспекі, якое вызначыць барабан пры кручэнні.
Такім чынам, былі разгледжаны практычна ўсе магчымыя надзвычайныя сітуацыі, удзельнікі гульні змаглі не толькі праверыць свае веды, але і атрымаць за іх прызы ад ратавальнікаў! Гульня зацікавіла ўсіх, у удзельнікаў у працэсе мерапрыемства з'яўляліся памочнікі з залы, узнікалі дыскусіі аб правільнасці напісання зашыфраванага слова.
У завяршэнні мерапрыемстваў усе прысутныя атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні аб мерах пажарнай бяспекі, а пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды.