Бяспечныя канікулы – пракуратурай раёна праведзена гутарка з навучэнскай моладдзю ў ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа»
Пракуратурай раёна напярэдадні надыходзячых летніх канікул праведзена гутарка ў ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа» з навучэнцамі 8-9 класаў.
Пракурорскі работнік нагадаў дзецям аб правілах паводзін у побыце і на водах, што асабліва актуальна ў летні перыяд. Акцэнтаваў увагу на захаванні правілаў дарожнага руху, асцярожным абыходжанні з электрычнымі прыборамі.
Акрамя таго, прадстаўнік пракуратуры расказаў аб падставах прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці непаўналетніх і аб магчымых негатыўных наступствах, для лепшага засваення прывёў канкрэтныя прыклады ўчынкаў дзяцей (часам неабдуманых), якія мелі месца на тэрыторыі раёна.
Напрыканцы выступлення пракурорскі работнік пажадаў дзеткам з радаснымі ўсмешкамі сустрэць будучыя канікулы.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа С.А. Кір'янаў