Бяспечныя канікулы – пракуратурай раёна напярэдадні надыходзячых свят праведзены цыкл выступленняў ва ўстановах адукацыі раёна

Пракуратурай раёна напярэдадні надыходзячых свят і зімовых канікул праведзены цыкл выступленняў ва ўстановах адукацыі раёна (сярод якіх: ДУА «Астравецкая дзіцячы сад-сярэдняя школа», ДУА «Ржаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа», ДУА «Каранеўская дзіцячы сад-базавая школа»).
Пракурорскі работнік нагадаў дзецям аб правілах паводзін у побыце, акцэнтаваў увагу на захаванні правіл пажарнай бяспекі і правіл дарожнага руху, асцярожнага абыходжання з электрычнымі прыборамі.
Акрамя таго, прадстаўнік пракуратуры расказаў аб падставах прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці непаўналетніх і аб магчымых негатыўных наступствах, для лепшага засваення прывёў канкрэтныя прыклады ўчынкаў дзяцей, якія мелі месца на тэрыторыі раёна (часам неабдуманых).
У завяршэнне выступлення пракурорскі работнік пажадаў дзеткам паспяховага завяршэння чвэрці, з радаснымі ўсмешкамі сустрэць будучыя канікулы і святы, моцнага здароўя і добрых заслужаных падарункаў.

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа                                                                               С.А. Кір'янаў