Бяспечныя хрышчэнскія купанні. МНС нагадвае асноўныя правілы

Безопасные крещенские купания. МЧС напоминает основные правила

19 студзеня 2026

Бяспечныя хрышчэнскія купанні. МНС нагадвае асноўныя правілы

Начальнік аддзела вадалазнай падрыхтоўкі ЦэнШто забаронена рабіць у месцах купання? "Нельга купацца ў стане алкагольнага ап'янэння, здзяйсняць дзеянні, звязаныя з ныраннем і плаваннем пад вадой, падаваць ілжывыя сігналы трывогі, забруджваць і засмечваць водныя аб'екты і берагі, прыводзіць з сабой сабак і іншых жывёл, збірацца групамі на лёдзе ля краю палыньі, заходзіць за агароджу. Купанне дзяцей дапускаецца толькі з бацькамі або дарослымі сваякамі. Таксама варта акунацца па шыю, не замачыўшы галаву, каб пазбегнуць рэфлекторнага звужэння сасудаў галаўнога мозгу. Пры ўваходзе ў ваду неабходна паспрабаваць хутка дасягнуць патрэбнай вам глыбіні. Не рэкамендуецца знаходзіцца ў купелі больш за адну хвіліну, каб пазбегнуць агульнага пераахаладжэння арганізма", - падкрэсліў начальнік аддзела.

"БелТА"