Бяспечнага Новага года!

Каб новы год стаў максімальна бяспечным, неабходна нагадаць аб правілах бяспекі кожнаму жыхару нашай краіны. Ну а калі ён яшчэ і верыць у Бяспечнага Дзядулю Мароза, то і падарунак яму прывязе такі казачны герой на сапраўдным аўтамабілі ратавальнікаў.

Месца правядзення мерапрыемства было выбрана не выпадкова. Менавіта ў дзіцячым садку №6 гарадскога пасёлка ёсць выхаванец, які даведаўся, што зараз, у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» праходзіць сапраўдны «Марафон чараўніцтва», і што падарунак падорыць не толькі Дзядуля Мароз, але і самыя сапраўдныя ратавальнікі.

Сустракалі Дзядулю Мароза ўсім дзіцячым садам. Спачатку дзеці паказалі казачнаму герою сваю прыгажуню-ёлачку, устаноўленую на тэрыторыі садка, расказалі вершы і, вядома, паводзілі карагод. Далей, ужо ўнутры садка, дзеці ўспомнілі небяспекі, якія іх могуць падсцерагаць зімой, і, вядома, паўтарылі правілы бяспекі! Дапамаглі ў гэтай справе Чароўныя пазлы, праўда, дзеці справіліся з імі не адразу. Прыйшлося звярнуцца па дапамогу да памочнікаў Дзядулі Мароза.

Уладзіслаў Надзёжка, менавіта так завуць хлопчыка – выхаванца дзіцячага садка № 6, чый ліст прыйшоў менавіта Бяспечнаму Дзядулю Марозу з Бешанковіч. Жаданне дзіцяці для добрага

чараўніка гэта закон, тым больш што ў лісце Уладзіслаў распавёў пра тое, што вельмі хоча стаць ратавальнікам, таму ніколі не парушае, і вельмі ўважліва сочыць, каб ніхто не парушаў правілы бяспекі.

У завяршэнне мерапрыемства ўсе дзеці атрымалі ў падарунак размалёўкі з пажарнымі машынамі і паабяцалі, што калі вырастуць, абавязкова будуць выконваць усе-усе правілы бяспекі жыццядзейнасці, каб ніколі не трапіць у бяду.