Бібліятэкі раёна праводзяць гадзіны прававой пісьменнасці да Дня Канстытуцыі

Библиотеки района проводят часы правовой грамотности ко Дню Конституции

14 сакавіка 2025

Бібліятэкі раёна праводзяць гадзіны прававой пісьменнасці да Дня Канстытуцыі

Інфармацыйна-прававыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, праходзяць на гэтым тыдні ў бібліятэках раёна.

Паводле інфармацыі загадчыцы аддзела маркетынгу ДУК «Бешанковіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Таццяны Іванаўны Мароз, гадзіну гісторыі пад назвай «Гісторыя галоўнага дакумента краіны» для сваіх чытачоў падрыхтавалі бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі, гадзіну прававой пісьменнасці «У свеце права і закона» — Сакароўская сельская бібліятэка. «Мы — грамадзяне мірнай і стваральнай краіны» — такую назву носіць гадзіна права ў Ржаўскай сельскай бібліятэцы, прававы час «Канстытуцыя — гарант нашых правоў і свабод» — ва Ульскай.

У бібліятэцы аграгарадка Астроўна чытачоў запрашаюць на інфармацыйны час «Канстытуцыя — надзейная ахова дзяржавы», у Драздоўскай ён называецца «Няма правоў без абавязкаў», у Задарожжы — «Закон, па якім мы жывём». У Бачэйкаўскай сельскай бібліятэцы імя Б. П. Беляжэнкі пройдзе гадзіна беларускай дзяржаўнасці «Канстытуцыя — падмурак сучаснай беларускай незалежнасці», у Сініцкай сельскай бібліятэцы — гадзіна грамадзянскасці «Канстытуцыя — закон, па ім мы ўсе жывём!». Старонку гісторыі «Канстытуцыя як адлюстраванне эпохі» успомняць у Палітаддзельскай сельскай бібліятэцы.
Крыху больш за тры дзесяцігоддзі таму Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь устанавіў канстытуцыйныя асновы беларускай дзяржавы і грамадства, вызначыўшы вектар палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця нашай маладой, але ўжо суверэннай краіны, пачаўшы адлік новага гістарычнага этапу сучаснай Беларусі.

Задачай усіх мерапрыемстваў стала пашырэнне ведаў аб канстытуцыйных асновах нашай дзяржавы, фарміраванне разумення неабходнасці ведання Канстытуцыі як Асноўнага Закона, выхаванне пачуцця гонару, павагі і любові да сваёй Радзімы, павага да законаў, удзел у жыцці дзяржавы. Бо, выступаючы звязваючай ніткай паміж мінулым і будучыняй, Канстытуцыя ўвасабляе непарыўнасць гісторыі беларускага народа, убірае ў сябе шматвяковы вопыт развіцця прававых традыцый і дзяржаўнага будаўніцтва на нашай зямлі.

"Зара"