Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» прайшла ў Бешанковіцкім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

24 снежня ў Бешанковіцкім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшла «Сустрэча з навагоднімі цудамі»

Яркае і маляўнічае навагодняе свята для дзяцей і іх бацькоў арганізавалі педагогі ЦКРНіР і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Рыхтаваліся да свята і выхаванцы цэнтра. Дзеці з задавальненнем танцавалі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, падрыхтавалі памятныя сувеніры для гасцей.
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» калектывы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў, РАНС, лясгаса, РК ГА «БРСМ», рэдакцыі раённай газеты «Зара» выканалі запаветныя жаданні дзяцей, якія тыя выказалі ў лістах Дзеду Марозу.

Салодкія падарункі для дзяцей набыло канструктарскае бюро «Дысплей».
Больш фота "Зара"