Дабрачынная акцыя «Падары ўсмешку дзіцяці!»

Благотворительная акция «Подари улыбку ребёнку!»
У Міжнародны дзень абароны дзяцей для выхаванцаў ДУА «Бешанковіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» спецыялісты Бешанковіцкага ТЦСАН правялі дабрачынную акцыю «Падары ўсмешку дзіцяці!».
Хлопцы паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні з роставымі лялькамі, патанцавалі пад запальную музыку, атрымалі паветраныя шары і зрабілі фотаздымкі на памяць з любімымі персанажамі.
Валанцёры «Срэбнага ўзросту» не засталіся ўбаку ад гэтага цудоўнага свята, падарылі дзецям канцылярскія прыналежнасці.
У гэты дзень самай вялікай падзякай былі ўсмешкі на тварах дзяцей, якія адчулі эмоцыі захаплення, радасці і атрымалі незабыўныя ўражанні.