Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» крочыць па Бешанковіччыне
19 снежня 2025
Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» крочыць па Бешанковіччыне
Начальніца аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга Красакова, галоўны спецыяліст аддзела Алена Сафонава, намеснік дырэктара раённага СПЦ Вольга Леднік і старшыня РА ГА «Белая Русь» Вольга Фіешка сёння наведалі сям'ю Дзмітрыя Антропава і дзіцячы дом сямейнага тыпу ў аграгарадку Ула.
У дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзе растуць 7 дзяцей, перададзены аптэчныя тавары, набытыя жыхарамі раёна падчас дабрачыннай акцыі, арганізаванай Віцебскім АА ГА «Беларускі дзіцячы фонд» сумесна з РУП «Фармацыя».
"Зара"