Дабрачынная акцыя «Збяром дзяцей у школу» працягваецца

Благотворительная акция «Соберем детей в школу» продолжается

28 жніўня 2025

Дабрачынная акцыя «Збяром дзяцей у школу» працягваецца

Дабрачынная кампанія Беларускага Чырвонага Крыжа «Збяром дзяцей у школу» працягваецца. Арганізацыі і прадпрыемствы Бешанковіччыны далучаюцца да добрай ініцыятывы.

Напрыклад, штогод акцыю БЧК падтрымлівае калектыў цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый раёна. У гэты раз ён дапамог падрыхтавацца да новага навучальнага года выхаванцам дзіцячага дома сямейнага тыпу, што ў аг. Ула. Прадстаўнікі цэнтра на чале з кіраўніком Андрэем Буйловым перадалі дзецям новыя школьныя прыналежнасці (на здымку). Трэцякласніца Карына зрадавалася яркаму заплечніку, укамплектованаму таксама канцылярскімі прыналежнасцямі, а Маргарыта — набору першакласніка.

Выхавальніца дома сямейнага тыпу Наталля Віктараўна Бірукова падзякавала калектыву цэнтра за неабыякавасць.

«Падрыхтоўка да 1 верасня заўсёды звязана з прыемнымі клопатамі і немалымі выдаткамі, — падкрэсліў Андрэй Уладзіміравіч. — Наш калектыў рады аказаць дапамогу, зняць частку гэтай фінансавай нагрузкі, каб дзеці сустрэлі свята — Дзень ведаў — з выдатным настроем. Гэта заложыць аснову іх будучых поспехаў у школе. І, вядома, так прыемна бачыць іх шчаслівыя ўсмешкі, якім захапленнем загараюцца вочы, калі нашы юныя землякі разглядаюць падарункі».

Марыя САНЬКО.

"Зара"