Дабрачынная акцыя «Ёлка жаданняў» ад Беларускага Чырвонага Крыжа стартавала 1 снежня і працягнецца да 15 студзеня 2026 года.
4 снежня 2025
Дабрачынная акцыя «Ёлка жаданняў» ад Беларускага Чырвонага Крыжа стартавала 1 снежня і працягнецца да 15 студзеня 2026-га
Мэта дабрачыннай кампаніі БЧК — сабраць падарункі і павіншаваць дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Падарункі могуць быць іменныя (з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку і месца навучання або пражывання дзіцяці) альбо безыменныя, якія будуць уручацца дзецям, што маюць патрэбу.
Ахвотныя прыняць удзел у дабрачыннай кампаніі могуць патэлефанаваць па тэл.: +375 (33) 645-26-25 (Наталля Анатольеўна).
Можна здзяйсняць добраахвотныя ахвяраванні фізічных асоб у рамках кампаніі праз сістэму «Разлік» АРІП — адзіны код 333 для ўсіх арганізацыйных структур, а таксама ўнясеннем наяўных грашовых сродкаў у скарбонку Бешанковіцкай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.
Зямлякі, далучайцеся! Рабіць дабро зусім нескладана, а напярэдадні Новага года стаць добрым чараўніком і ажыццявіць дзіцячую мару прыемна ўдвая.
"Зара"