Дабрачынны збор сродкаў для Корбаля Арцёма
У вучня 4 класа Корбаля Арцёма Вадзімавіча (2015 г.н.) дыягнаставана цяжкае генетычнае захворванне — мышачная дыстрафія Дзюшена-Бекера. Хвароба прыводзіць да паступовага разбурэння цягліц і страты здольнасці хадзіць, стаяць, дыхаць і рухацца.
Адзіны шанец захаваць здароўе і жыццё дзіцяці — увядзенне прэпарата ELEVIDYS, кошт якога складае 2,9 мільёна долараў ЗША, аднак набыць прэпарат сям'я не ў стане, таму арганізаваны дабрачынны збор сродкаў.
Кожны, хто адгукнецца на просьбу аб дапамозе, унясе свой уклад у выратаванне Арцёма.