Больш за 100 дзяцей наведалі раённую дабрачынную ёлку ў Бешанковічах
Свята прайшло ў РЦК у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».
Павіншаваць дзяцей на галоўную ёлачку раёна прыйшлі старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч, старшыня райсавета дэпутатаў Генадзь Шведаў, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў і начальнік аддзела па адукацыі Мікалай Шыпуля.
У навагодняй елкі ў фае для дзяцей была арганізавана забаўляльная праграма. Пасля гэтага дзеці паглядзелі цудоўны спектакль-казку «Навагодні перапалох», які падрыхтавалі для іх работнікі культуры.
Дадому дзеці адправіліся не толькі з добрым настроем, але і салодкімі падарункамі ад раённага выканаўчага камітэта.