Больш за 100 работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоены дзярзнагарод і Падзякі Прэзідэнта

Более 100 работников агропромышленного комплекса удостоены госнаград и Благодарности Президента

5 лістапада 2025

Больш за 100 работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоены дзярзнагарод і Падзякі Прэзідэнта

Больш за 100 работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоены дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё АПК і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ордэнамі і медалямі, ганаровымі званнямі ўдастоены 61 работнік арганізацый аграпрамысловага комплексу.

Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджаны генеральны дырэктар ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" Уладзімір Лук'янаў і дырэктар ААТ "Атор" Чачэрскага раёна Таццяна Струк. Яшчэ пяць чалавек - ордэнам Пашаны. Гэта аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм МТК "Германішкі" КСУП "Гудогай" Астравецкага раёна Гелена Дрэма, дырэктар ААТ "Хоцімскі ільнозавод" Мікалай Курзенкоў, аператар машыннага даення ААТ "Рассвет імя К.П. Арлоўскага" Кіраўскага раёна Галіна Лёгкая, трактарыст-машыніст КУПСХП Верхнядзвінскага раёна "Коханавічы" Васіль Мароз і кіроўца аўтамабіля ААТ "Шлях новы" Ляхавіцкага раёна Уладзімір Перабегайла.

Вялікая група работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоена медаля "За працоўныя заслугі". Сярод іх - аператар машыннага даення ААТ "Грыцкевічы" Нясвіжскага раёна Таццяна Гусева, трактарыст-машыніст кааператыва "Ларынаўка" Аршанскага раёна Яўген Мельніцкі, галоўны аграном ААТ "Спорава" Бярозаўскага раёна Іван Пракурат, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм ААТ "Птушкафабрыка "Рассвет" Гомельскага раёна Святлана Рускіх і такар кааператыва "Свіцязянка-2003" Карэліцкага раёна Віктар Урбановіч.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Іх удастоены галоўны аграном СВК "Прагрэс-Верцялішкі" Гродзенскага раёна Іван Галавенка, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм бройлернага цэха №1 ЗАТ "Сэрволюкс Агра" Магілёўскага раёна Таццяна Далганосава, дырэктар ААТ "Святая Воля" Івацэвіцкага раёна Уладзімір Любушак, трактарыст-машыніст ААТ "Ціхінічы" Рагачоўскага раёна Андрэй Новікаў і начальнік цэха жывёлагадоўлі КСУП "Брылёва" Гомельскага раёна Вячаслаў Струк.

Заслугі яшчэ 40 чалавек адзначаны Падзякай Прэзідэнта. Сярод іх галоўны аграном ААТ "Круглянскі Рассвет" Сяргей Астроўскі, дырэктар Шчучынскай птушкафабрыкі Андрэй Красоўскі, вядучы інжынер-тэхнолаг Мінскага малочнага завода №1 Таццяна Міхновец, жывёлавод сельгаспрадпрыемства "Рыдамльскі" Талачынскага раёна Наталля Рагава і трактарыст-машыніст ААТ "Гарадзілава" Маладзечанскага раёна Аляксандр Сцефановіч.

belta.by