Больш за 140 двароў расчысцілі сацыяльныя работнікі Бешанковіцкага раёна пасля цыклону «Улі»!
13 студзеня 2026
Больш за 140 двароў расчысцілі сацыяльныя работнікі Бешанковіцкага раёна пасля цыклону «Улі»!
Сацыяльная служба ў гэтыя дні працавала ва ўзмоцненым рэжыме, каб пажылыя людзі і людзі з інваліднасцю былі ў бяспецы, цяпле і мелі ўсё неабходнае.
Сацработнікі і спецыялісты ТЦСАН не чакалі інструкцый, яны браліся і рабілі:
- расчышчалі двары і праходы ад снегу;
- дастаўлялі прадукты і ваду, пераадольваючы гурбы;
- забяспечвалі лекамі, не дапусціўшы перапынкаў у прыёме важных прэпаратаў;
- прыносілі дровы са сховішчаў, каб у дамах было цяпло.
Дарэчы, многія памочнікі выходзілі па патрэбных адрасах са сваімі дзецьмі!
Бярыце прыклад! Выходзьце расчышчаць свой двор або дапамагайце тым, хто мае патрэбу ў дапамозе!
"Зара"