Больш за 2 гектары высаджанага лесу, або як праходзіць акцыя «Тыдзень лесу» ў Бешанковічах

Лес – гэта не тое, што нам дасталася ў спадчыну ад нашых бацькоў, а тое, што мы ўзялі ў пазыку ў нашых дзяцей. Менавіта з такім лозунгам прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу» ратавальнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Галоўныя мэты акцыі – захаванне і прымнажэнне лясоў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. Усяго ратавальнікамі высаджана больш за тры тысячы саджанцаў бяроз і соснаў, на плошчы каля двух гектараў. Як адзначыў начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Кірыл Мядзель, пасадка лесу – адна з найважнейшых мер у барацьбе са змяненнем клімату, у абароне навакольнага асяроддзя. У нашых сілах клапаціцца пра будучыню, зрабіўшы пасільны ўклад у стварэнне багаццяў роднай прыроды.