Штогадовы фестываль Gymkhana drive fest – 2025 сабраў больш за 30 гоншчыкаў з Беларусі і Расіі
28 ліпеня 2025
Больш за 30 гоншчыкаў з Беларусі і Расіі сабраў штогадовы фестываль Gymkhana drive fest – 2025"
Драйвовы Gymkhana drive fest – 2025" трэці год запар збірае жыхароў Віцебска на пляцоўцы каля Летняга амфітэатра. Сёлета ён праходзіць два дні запар. Упершыню тут усталявалі пражэктары для незабыўнага светлавога шоу і суправаджэння гонкі ўвечары.
У аўтафестываль дакладна ўкладваюць душу. Яго арганізатар - шасціразовы чэмпіён Беларусі па спартыўным манеўраванні, прафесійны аўтаспартсмен Аляксей Шэндзюкоў у гэтым годзе пастараўся прыцягнуць больш пілотаў з Расіі. Вынік не прымусіў сябе доўга чакаць - аншлаг на гледачовых трыбунах быў ад пачатку і да канца. Публіку чакалі драйвовыя спаборніцтвы, супер-заезды зоркай аўтаспорту Аляксеем Шэндзюковым, розыгрыш прызоў і выстава рэдкіх аўтамабіляў.
Самы юны ўдзельнік гонак – 15-гадовы Дзяніс Кукушкін. У спаборніцтвах па джымхане хлопец удзельнічае ўжо чацвёрты раз. Гонкі, дрыфт і запал да аўтамабіляў у хлопца ў крыві ў самым прамым сэнсе.
На пытанне, хто ў гэтак юным узросце навучыў кіраваць аўтамабілем, Дзяніс нечакана стаў пералічваць… усіх членаў сям'і. Яго ма
Год таму на дзень нараджэння сям'я вырашыла зрабіць сыну падарунак і ўпершыню на закрытай пляцоўцы на старэнькім Ford Sierra ён «пракруціў свае першыя пятакі і васьмёркі», а крыху пазней дэбютаваў на спаборніцтвах.
– Было страшна і хвалююча, бо баяўся пашкодзіць машыну. Сёння я адчуваю сябе ўпэўнена. На пляцоўцы атрымліваеш ад іншых удзельнікаў такі зарад драйву, што застацца абыякавым немагчыма.
– У жыцці дакладна няма нічога недасягальнага, – лічыць Дзяніс.
У будучыні ён плануе стаць пілотам або механікам у гоначнай камандзе Porsche. Дарэчы, сваім кумірам і падтрымкай юны аўтаспартсмен лічыць роднага брата, таму ў тым, што ў хлопца ажыццявіцца ўсё задуманае – няма сумневаў, калі побач надзейнае брацкае плячо.
З асаблівай пашанай на пляцоўцы ставяцца да гоншчыц. Мінчанка Вольга на Gymkhana drive fest у Віцебску ўдзельнічае не ў першы раз. Хоць часцей дзяўчына спаборнічае ў сталіцы, стартавыя ў яе жыцці заезды праходзілі менавіта ў паўночным рэгіёне.
– Люблю гэтыя спаборніцтвы за драйв, экшэн і бяспеку. Гэта месца для мяне знакавае, пасля першага майго ўдзелу ў Gymkhana drive fest у Віцебску некалькі гадоў таму я купіла сваю гоначную машыну.
Трыбуны гледачоў у гэты дзень разрываюцца ад крыкаў падтрымкі і апладысментаў. Аляксандр любіць ездзіць на дрыфт у Мінск і ніколі не прапускае Gymkhana drive fest у родным Віцебску. Любоў да машын хлопцу прывіў бацька. У дзяцінстве іх сумесным хобі было хадзіць на спаборніцтвы па спартыўным манеўраванні. Сёлета на аўтафестываль хлопец прыйшоў са сваёй дзяўчынай Юліянай. Цяпер гэта іх супольная традыцыя.
– Мне ўсё жыццё цікавая тэхнічная прылада аўтамабіля. Я «заліпаю» над тым, як едуць пілоты, як абсталяваны гоначныя машыны. У мяне ёсць правы і калі-небудзь з'явіцца магчымасць, я б паспрабаваў сябе ў аўтаспорце, – падзяліўся Аляксандр.
vitebsk-region.gov.by