Брэйн-рынг у гонар Дня яднання народаў Беларусі і Расіі прайшоў у Бешанковічах
2 красавіка ў Бешанковіцкім РЦК прайшоў займальны брэйн-рынг, прымеркаваны да важнай даты — Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Інтэлектуальная гульня, якая праходзіла пад натхняльным дэвізам «Беларусь-Расія, мы адзіныя!», аб'яднала навучэнцаў школ раёна.
Яшчэ перад пачаткам спаборніцтва кожная каманда атрымала творчае хатняе заданне. Неабходна было падрыхтаваць кароткую візітоўку і дэвіз, якія пазней былі прадстаўлены журы.
На працягу ўсяго брэйн-рынга гучалі цікавыя пытанні, якія тычацца гісторыі нашых дзвюх братніх дзяржаў — Беларусі і Расіі. Гульня дазволіла ўдзельнікам прадэманстраваць не толькі глыбіню ведаў, але і ўменне хутка знаходзіць правільныя рашэнні нават ва ўмовах абмежаванага часу.
Пасля завяршэння трох захапляльных раундаў журы падвяло вынікі спаборніцтва.
1 месца заняла каманда «Дружба-2» Астравецкай СШ.
Другое — : «Даватаўцы» з Ульскай СШ.
Трэцяе месца заняла каманда «Цунамі» СШ №1.
Паміж раундамі ўдзельнікі атрымлівалі асалоду ад канцэртных нумароў у выкананні юных і дарослых артыстаў.