Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Курган Славы
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Курган Славы
7 ліпеня 2022

Аб выплаце аднаразовай матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем'ям для падрыхтоўкі да навучальнага года

  У мэтах падтрымкі шматдзетных сем'яў Дзяржаўнай праграмай "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2021-2025 гады прадугледжана выплата матэрыяльнай дапамогі да 2022/2023 навучальнага года.
  Гэты від дапамогі выплачваецца шматдзетным сем'ям на кожнага вучня, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Узрост кожнага дзіцяці, якое ўлічваецца ў складзе сям'і, не павінен перавышаць 18 гадоў па стану на 31 жніўня 2022 года.
  Пісьмовая заява аб аказанні матэрыяльнай дапамогі падаецца грамадзянамі, якія выхоўваюць траіх і больш з 1 ліпеня 2022 г. да 31 жніўня 2022 г. у дзяржаўную ўстанову «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна. Да заявы аб прадастаўленні матэрыяльнай дапамогі прыкладаюцца наступныя дакументы:
- пашпарт або дакумент, які сведчыць асобу;
- пасведчанне шматдзетнай сям'і;
- пасведчанне аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей заяўніка (у выпадку адсутнасці пасведчання шматдзетнай сям'і);
- даведкі з установы адукацыі для навучэнцаў, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
- даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і;
- нумар асабовага рахунку, адкрытага ў ЦБП № 203 ААТ "ААБ Беларусбанк" г.Мінск на імя атрымальніка для залічэння грашовых сродкаў.
  Сума матэрыяльнай дапамогі на кожнага навучэнца складае 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на 1 жніўня 2022 г.
Рашэнне аб аказанні (адмове ў аказанні) матэрыяльнай дапамогі прымаецца ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Выплата матэрыяльнай дапамогі ажыццяўляецца праз аддзяленні ААТ "ААБ Беларусбанк".

Прыём дакументаў ажыццяўляецца ў працоўныя дні з 1 ліпеня па 31 жніўня 2022 года з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 16.00 па адрасе: г.п.Бешанковічы, вул.Камуністычная, д. 10, каб. № 37, тэлефон: 6-53-20

Інтэрнэт-рэсурсы