Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры
Курган Славы
Курган Славы
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
1 чэрвеня 2022

Статыстычны агляд да Міжнароднага дня абароны дзяцей

Міжнародны дзень абароны дзяцей штогод адзначаецца больш як у 30 краінах свету 1 чэрвеня.
На 1 студзеня 2022 года ў Віцебскай вобласці пражывала 199378 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, што складае 18,1% ад усяго насельніцтва Рэспублікі Беларусь. З іх 102428 хлопчыкаў (51,4%) і 96950 дзяўчынак (48,6%). У гарадской мясцовасці пражывае 162338 дзяцей, што складае 81,4%, а ў сельскай жывуць 37040 дзяцей (18,6%).

Шматузроўневая сістэма адукацыі ў Беларусі дае магчымасць забяспечваць якаснае навучанне і развіццё дзяцей. Так, паводле даных Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на пачатак 2021/2022 навучальнага года ў 504 установы дашкольнай адукацыі па Віцебскай вобласці прыйшлі 46 297 дзяцей. У 347 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі 115895 навучэнцаў.

Увага за здароўем дзяцей мае вельмі вялікае значэнне для іх далейшага развіцця, менавіта таму трэба арганізоўваць вольны час і забавы дзіцяці ў летні перыяд. Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва працавалі 677 лагераў з дзённым і кругласутачным знаходжаннем дзяцей, у якіх адпачыла 40956 дзяцей.

Культурны вольны час і спартыўнае развіццё дзяцей займаюць не апошняе месца ў іх жыцці. Па дадзеных Міністэрства культуры РБ і Міністэрства спорту і турызму РБ, на канец 2021 года колькасць клубных фарміраванняў для дзяцей склала 1446, іх удзельнікамі сталі 16204 дзяцей. Працавалі 27 дзіцячых бібліятэк, чытачамі якіх сталі 76236 дзяцей. На пачатак 2021/2022 навучальнага года працавала 57 школ мастацтваў, у іх 15516 навучэнцаў. Фізкультурай і спортам займалася 154125 дзяцей. 52 спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы алімпійскага рэзерву і дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы прынялі ў свае рады 18 869 навучэнцаў.

Паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўню жыцця на пачатак 2022 года працэнтныя суадносіны дзяцей, здароўе якіх бацькі ацэньваюць як дрэннае склала - 1,2 працэнта, здавальняючае - 21,4 працэнта, добрае 77,4 працэнта.

Не сакрэт, што дзеці з'яўляюцца актыўнымі інтэрнет-карыстальнікамі. Паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўню жыцця, у 2021 годзе сеткай Інтэрнет карысталіся 94,8 працэнта дзяцей ва ўзросце 6-17 гадоў, з іх 81,3 працэнта - штодзень. Па частаце выхаду ў сетку Інтэрнэт у 2021 годзе: часам - 5,1%, штодня - 81,3%, не менш за адзін раз у тыдзень - 13,6%.

Інтэрнэт-карыстальнікі ва ўзросце 6-17 гадоў заходзяць у інтэрнэт з рознымі мэтамі, напрыклад: 98,8% - прагляд фільмаў, праслухоўванне музыкі, гульня ў кампутарныя гульні, запампоўку; 81,2% - адпраўка, атрыманне электроннай пошты, перамовы; 77,9% карыстальнікаў заходзяць для адукацыі; 71,9% - зносіны ў сацыяльных сетках; 58,8% - чытанне, запампоўка газет, часопісаў, літаратуры; 32,3% – пошук інфармацыі аб таварах, паслугах; 7,2% - афармленне замовы або продаж тавараў, паслуг.

Інтэрнэт-рэсурсы