Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

У Бешанковіцкім раёне аварый на электрасетках у сувязі са снегападам не зафіксавана

29.03.2023

У Бешанковіцкім раёне аварый на электрасетках у сувязі са снегападам не зафіксавана

28-29 сакавіка ў рэспубліку прыйшлі снегапады, якія суправаджаюцца моцным ветрам. Энергетыкі Віцебшчыны гэтымі днямі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.

За мінулыя суткі аператыўна адноўлена электразабеспячэнне больш як 80 населеных пунктаў у Полацкім, Лепельскім і Ушацкім раёнах.

Па словах начальніка Бешанковіцкага раёна электрычных сетак Генадзя Хвалюта, у раёне ніякіх аварый на электрасетках не зафіксавана. РЭС працуе ў штатным рэжыме.