Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

1 мая — Свята працы

01.05.2026

1 мая — Свята працы

Дарагія землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні са Святам працы!

Дарагія землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні са Святам працы!

Вясна і Праца… Гэтыя два паняцці ніколі не страцяць сваёй значнасці. Ад вясны, якая задае новы рытм жыцця, мы заўсёды чакаем добрых перамен, звязваем з ёй надзеі на абнаўленне. І цвёрда ведаем, што толькі ўпартай працай можа быць створана наша будучыня, дабрабыт кожнага і ўсіх.

Павага да людзей працы ляжыць у аснове нашых планаў і намераў. Жыхары Бешанковіцкага раёна заўсёды ўмелі працаваць на карысць агульнай справы і сваімі рукамі робяць наш раён яшчэ больш прывабным і камфортным.

Жадаем усім мірнай працы, моцнага здароўя, дабрабыту ў кожным доме і добрага вясновага настрою. Няхай аптымізм і вера ў лепшае ніколі не пакідаюць вас!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў