Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
12.09.2025
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў папярэдняга следства!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Разкрыццё злачынстваў, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і дзяржавы — сярод галоўных прыярытэтаў дзейнасці Следчага камітэта. Аўтарытэт ведамства — гэта агульная, зладжаная, штодзённая і ўпартая праца калектыву, скіраванага на дасягненне высокіх вынікаў. Уласным прыкладам вы штодня паказваеце, што такое нязломны характар, бязмежная сіла волі і гонар. У вырашэнні пытанняў вы спалучаеце патрабавальнасць, уважлівасць, непрадузятасць і гуманізм.
Асаблівыя словы прызнання і павагі — ветэранам следства, усім тым, хто стаяў ля вытокаў утварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, ствараў слаўныя традыцыі, хто перадае свой неацэнны практычны досвед маладым супрацоўнікам і дапамагае ім у станаўленні.
Дарагія сябры, ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу і новых поспехаў у служэнні Айчыне! Будзьце апорай для сваіх блізкіх, прыкладам для падрастаючага пакалення і годнымі абаронцамі для беларускага народа! Міра, шчасця, дабра і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.