Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
14.06.2026
Паважаныя работнікі і ветэраны лёгкай прамысловасці Бешанковіцкага раёна!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў лёгкай прамысловасці! Гэты дзень аб’ядноўвае людзей важных і вельмі патрэбных прафесій — швачак, абутнікоў, майстроў крою і пашыву. Усіх тых, хто сваёй штодзённай карпатлівай працай робіць наша жыццё больш камфортным, утульным і прыгожым. Ваша прадукцыя і паслугі — гэта вынік высокага майстэрства, адказнасці і цеплыні вашых рук. Сёння перад галіной стаяць важныя задачы па павышэнні якасці прадукцыі, абнаўленні асартыменту і максімальным задавальненні запытаў спажыўцоў. Упэўнены, што ваш высокі прафесіяналізм, багаты вопыт і адданасць любімай справе дазволяць паспяхова спраўляцца з усімі актуальнымі задачамі. Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам вытворчасці. Вы заклалі трывалыя традыцыі майстэрства і настаўніцтва, якія сёння беражліва захоўвае і развівае новае пакаленне спецыялістаў. Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, натхнення, новых працоўных дасягненняў і стабільнай працы! Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір, дабрабыт і ўтульнасць! Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў