Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

15 кастрычніка — Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці

15.10.2025

15 кастрычніка — Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны фармацэўтычнай службы Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці!

Самаадданая праца работнікаў фармацэўтычнай галіны — гэта важкі ўклад у захаванне і ўмацаванне здароўя нацыі. Лекавыя прэпараты, якія адказваюць высокім стандартам якасці сусветнага ўзроўню, — найважнейшы стратэгічны запас дзяржавы.

Вы працуеце дзеля захавання нашага здароўя і ў імя выратавання жыццяў, таму ваша прафесія заўсёды ў пашане. Прыміце шчырую падзяку за самааддачу і адданасць прафесіі.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, стабільнасці, дабрабыту, новых дасягненняў і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў