Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
15.05.2026
Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям’і! Сям’я – галоўная апора і падтрымка чалавека, сувязное звяно паміж рознымі пакаленнямі. Гэта маленькая дзяржава са сваімі звычаямі, спадчынай, захавальніца духоўных, нацыянальных і культурных традыцый, фактар стабільнасці і дынамічнага развіцця. Моцная сям’я – невычэрпная крыніца душэўнага цяпла. Чым мацней яна, тым стабільней і ўсё наша грамадства. Такія высокія ідэалы сямейнага жыцця, як каханне, павага, давер, дапамагаюць чалавеку пераадолець любыя перашкоды, натхняюць на здзяйсненні. Дарагія землякі, жадаем усім вам моцнага здароўя, цярпення і бясконцай любові, міру, шчасця, згоды і дабрабыту! Дарыце кожны дзень дарагім вам людзям словы пяшчоты! Няхай у вашых дамах звіняць дзіцячыя галасы і прыносяць вам радасць, а мудрыя парады старэйшага пакалення дапамагаюць захаваць сямейнае шчасце! Беражыце свае сем’і! Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў