Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Віншаванне кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна з Днём бацькі

21.10.2025

Віншаванне кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна з Днём бацькі

Шаноўныя мужчыны Бешанковіцкага раёна!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём бацькі! Мужчына, бацька – гэта падмурак сям’і, яе надзейная апора, той, хто забяспечвае ўпэўненасць, дапамагае вызначыцца з жыццёвымі прыярытэтамі, дзеліцца мудрымі парадамі.

Абаронцы, сябры і настаўнікі для дзяцей, вы паказваеце ўзор адказных адносін да сваіх абавязкаў, вучыце пераадольваць цяжкасці, не падаць духам пры няўдачах і ўпарта ісці да пастаўленай мэты.

Дарагія сябры, ганарымся вамі і жадаем моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, невычэрпнага аптымізму і падтрымкі блізкіх!

Няхай радасць бацькоўства робіць вас мацнейшымі, дамы будуць напоўнены шчасцем і дабрабытам, святлом любові і ўтульнасці! Няхай у вас заўсёды будзе нагода для гонару за сваіх сыноў і дачок, а ў іх – імкненне прытрымлівацца вашага годнага прыкладу!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў