Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

25 снежня — Божае Нараджэнне

25.12.2025

25 снежня — Божае Нараджэнне

Шаноўныя жыхары Бешанковіччыны, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня! Ад усёй душы віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым!

Больш за два тысячагоддзі гэта свята дорыць людзям вялікую радасць, надзею і веру. Яно аб’ядноўвае, вучыць жыць у ­згодзе, прытрымлівацца маральных запаведзяў, усяляе ўпэўненасць у перамозе міру і дабра. Беражлівае захаванне гэтых традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў. Нам усім патрэбны простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі. Няхай віфлеемская зорка заўсёды асвятляе нам шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай дабрабыт, згода і шчасце прыйдуць у кожны дом!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага  выканаўчага камітэта
Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў