Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

26 чэрвеня - Дзень работнікаў пракуратуры

26.06.2025

26 чэрвеня - Дзень работнікаў пракуратуры

Шаноўныя работнікі і ветэраны пракуратуры Бешанковіцкага раёна!

Віншуем вас з прафесійным святам! Пракуратура – важнейшы інстытут, які стаіць на абароне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы. Вы ажыццяўляеце нагляд за выкананнем заканадаўства ва ўсіх сферах жыцця, каардынуеце работу праваахоўных органаў, забяспечваеце ўмацаванне правапарадку, павышаеце ўзровень прававой культуры жыхароў раёна. Ад вашай настойлівасці, прынцыповасці, мэтанакіраванасці і паслядоўнасці дзеянняў шмат у чым залежыць вера людзей у закон і справядлівасць.

Выказваем шчырую ўдзячнасць за нялёгкую, але вельмі неабходную для грамадства працу, годнае выкананне прафесійнага абавязку абаронцаў закона. Жадаем дасягненняў у служэнні Айчыне, моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.