Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
26.04.2026
Шаноўныя ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дарагія землякі!
Усё далей адыходзіць у гісторыю трагічны дзень 26 красавіка 1986 года. Дзень, калі адбылася аварыя н Чарнобыльскай АЭС. Чатыры дзесяцігоддзі мы ўспамінаем страшную трагедыю, якая пакінула змрочны след у летапісе нашай зямлі. Радыяцыйнаму апраменьванню падвергліся мільёны людзей, сотні тысяч страцілі здароўе і прытулак, сваю малую Радзіму. Чарнобыль назаўжды стаў сімвалам вялікага чалавечага гора. Аднак мужнасць, веліч духу, самаахвяраванне і стваральная тытанічная праца ўдзельнікаў ліквідацыі аварыі прывялі да перамогі ў супрацьборстве чалавека і стыхіі. Подзвіг герояў, якія першымі прынялі ўдар і абаранілі ўвесь свет ад смяротнага дыхання Чарнобыльскай катастрофы, жыве ў сэрцы кожнага беларуса. Удзел у прадухіленні далейшага распаўсюджвання радыяцыі прымалі і нашы землякі… Схіляем галовы перад светлай памяццю тых, хто выратаваў чалавецтва. Паважаныя ліквідатары наступстваў аварыі на ЧАЭС, смуткуем разам з вамі. Ад усіх жыхароў раёна шчыра дзякуем вам за гэты подзвіг, за адвагу, найвышэйшы прафесіяналізм, самаадданасць у служэнні Айчыне! Моцнага здароўя вам, міру, шчасця і дабрабыту. Доўгіх гадоў жыцця, няхай побач з вамі заўсёды будзе чалавечая ўдзячнасць! Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў