Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

5 кастрычніка – Дзень настаўніка

05.10.2025

5 кастрычніка – Дзень настаўніка

Шаноўныя настаўнікі, работнікі сферы адукацыі і ветэраны педагагічнай працы Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Быць настаўнікам – гэта асаблівы талент. Сваім выхаванцам вы даяце веды, развіваеце лепшыя асабістыя якасці, здольнасці творча думаць і прымаць самастойныя рашэнні. Наша бясконцая ўдзячнасць настаўнікам і выхавацелям, метадыстам, усім, хто штодня перадае свае веды і вопыт дзецям, выхоўвае ў падрастаючага пакалення любоў да сваёй Радзімы. Работнікі адукацыйных устаноў Бешанковіччыны – мэтанакіраваныя, ініцыятыўныя і творчыя людзі, якія шчыра любяць сваю працу і заўсёды імкнуцца да павышэння прафесійнага ўзроўню.

Асобай падзякі заслугоўваюць ветэраны сферы, што не толькі ўнеслі вялікі ўклад у справу выхавання і адукацыі многіх пакаленняў бешанкавічан, але і перадалі свае вопыт і веды сённяшнім педагогам – годным прадаўжальнікам традыцый гэтай высакароднай прафесіі.

Дарагія сябры, жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця і міру вам і вашым блізкім! Разам са сваімі выхаванцамі дасягайце самых складаных вяршынь навук, асвойвайце новыя тэхналогіі, здзяйсняйце адкрыцці, стварайце і перамагайце! Няхай вочы вашых вучняў і шчырая падзяка іх бацькоў будуць невычэрпнай крыніцай аптымізму і творчасці, а падтрымка блізкіх усяляе ўпэўненасць ва ўласныя сілы!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў