Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
07.05.2025
Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны Бешанковіцкага ўчастка электрасувязі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Складана ўявіць наша жыццё без сучасных сродкаў камунікацыі. У стагоддзе высокіх тэхналогій і даступнасці інфармацыі яны адкрываюць шырокія магчымасці для зносін, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця чалавека, робяць існаванне камфортным, мабільным, інфармацыйна насычаным.
Дарагія сябры! Ваша праца патрабуе таленту, адказнасці, цярпення, майстэрства і поўнай самааддачы. Вы жывяце праблемамі людзей, дапамагаеце быць у курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца ў раёне, вобласці, краіне, і людзі могуць аператыўна вырашаць вытворчыя, грамадскія, асабістыя пытанні.
Жадаем усім прадстаўнікам сувязі моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, творчай энергіі, новых ідэй і цікавых праектаў, падтрымкі родных і блізкіх! Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.