Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

7 мая - Дзень працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі

07.05.2026

7 мая - Дзень працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі

Паважаныя работнікі і ветэраны сувязі раёна!

Прыміце віншаванні з Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!

Сёння немагчыма ўявіць жыццё сучаснага чалавека без мабільнай сувязі, інтэрнэту, радыё і тэлебачання. У рэжыме рэальнага часу мы становімся сведкамі важных падзей, удзельнічаем у фарміраванні грамадзянскай супольнасці.

Радыё, тэлебачанне, мабільная сувязь, інтэрнэт робяць наша жыццё камфортным, насычаным, разнастайным. Дзякуючы вашай паўсядзённай працы, майстэрству і таленту пашыраюцца межы зносін паміж людзьмі, расце ўзровень інфармаванасці насельніцтва.

Напярэдадні вашага прафесійнага свята прыміце словы падзякі і пажаданні поспехаў у вашай нялёгкай працы. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандар Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў