Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бешанковіцкім служыцелям Мельпамены і Терпсіхоры прысвячаецца

12.10.2021

Бешанковіцкім служыцелям Мельпамены і Терпсіхоры прысвячаецца

Музыкі, работнікі музеяў, майстры народных промыслаў, кіраўнікі творчых калектываў, бібліятэкары - самыя яркія прадставілі культурнай сферы рэгіёну сабраліся ў раённым цэнтры культуры на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў культуры. Хоць святкаванне ў гэтым годзе прайшло ў не зусім звычайным фармаце (без гасцей і канцэртных нумароў), але атрымалася яно не менш святочным і кранальным.