Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Чырвоны Крыж дапаможа дзецям Бешанковіччыны сабраць усё неабходнае да школы

09.08.2019

Чырвоны Крыж дапаможа дзецям Бешанковіччыны сабраць усё неабходнае да школы

Зусім хутка пачнецца новы навучальны год. Аднак ёсць бацькі, у якіх няма магчымасці ў поўнай меры падрыхтаваць сваіх дзяцей да школы. Такая сітуацыя перш за ўсё складваецца ў сацыяльна слабых сем'ях, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. У 2018 году, напрыклад, дзякуючы падтрымцы жыхароў Беларусі дапамогу да школы атрымалі 8 726  хлопчыкаў і дзяўчынак, якія мелі ў гэтым патрэбу.
- З 1 жніўня па 15 верасня Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць рэспубліканскую дабрачынную кампанію «Зберым дзяцей у школу!», - распавяла старшыня Бешанковіцкай РА БТЧК В.П.Жыгалкіна. - Гэтай акцыі ўжо некалькі гадоў, з кожным годам ўдзел у ёй прымаюць усё больш неабыякавых да чужых праблем людзей.
У межах кампаніі прымаецца дапамогу ў грашовым і натуральным выглядзе. Сёння школьнікам неабходныя адзенне, абутак, любыя канцтавары, а таксама заплечнікі і спортінвентар.
Калі ў вас ёсць пытанні, якія тычацца дабрачыннай кампаніі «Зберым дзяцей у школу!», іх можна задаць В.П.Жыгалкінай, патэлефанаваўшы па тэлефоне 8 (033) 612-38-26.