Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

"Інавацыi.
Інвестыцыi. Перспектывы": удзел у міжнародным эканамічным форуме прымаюць
прадстаўнікі Бешанковіцкага раёна

27.06.2024

"Інавацыi. Інвестыцыi. Перспектывы": удзел у міжнародным эканамічным форуме прымаюць прадстаўнікі Бешанковіцкага раёна

Найноўшыя распрацоўкі і высокатэхналагічная прадукцыя, узоры імпартазамяшчальнай прадукцыі - усё гэта прадстаўлена на XI міжнародным эканамічным форуме "Інавацыi. Інвестыцыi. Перспектывы", які праходзіць у рамках VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Пляцоўкай дружбы рэгіёнаў Беларусі і Расіі назвала выставачную пляцоўку намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна:
"Мы хочам падзякаваць усім прадпрыемствам, якія адгукнуліся на запрашэнне Віцебскага аблвыканкама і прымаюць удзел у дадзеным мерапрыемстве. Ключавым, вядома, для нас з'яўляецца тое, што сапраўды сёння выставачная пляцоўка выглядае як пляцоўка сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі".
Удзел у форуме прымаюць прадстаўнікі Бешанковіцкага раёна. Прыязджайце на форум, тут сапраўды ёсць што паглядзець!
Больш фота "Зара"