Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
29.10.2025
Паважаныя супрацоўнікі Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў і ветэраны службы!
Вы стаіце на варце бяспекі і спакою нашага раёна, надзейна абараняеце аб’екты арганізацый і прадпрыемстваў, маёмасць грамадзян, забяспечваеце ахову грамадскага парадку. Вашы аператыўнасць, прафесіяналізм і самаадданасць выклікаюць у жыхароў глыбокую павагу і давер да вашай службы. Вы ўвасабляеце сабой справядлівасць, надзейнасць і бяспеку, дэманструеце ўзоры стойкасці, мужнасці і вернасці абавязку.
Асаблівая ўдзячнасць — ветэранам, якія сваім вопытам і мудрасцю дапамагаюць выхоўваць новае пакаленне абаронцаў правапарадку.
Жадаем усім вам моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця! Няхай ваша прафесійная дзейнасць заўсёды будзе паспяховай, а ў дамах пануюць радасць, спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Няхай вашы высакародныя мэты і натхнёныя справы прыводзяць да новых дасягненняў у службе, а невычэрпная жыццёвая энергія дапамагае пераадольваць усе цяжкасці!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў