Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
04.01.2026
Шаноўныя работнікі банкаўскай і фінансавай сфер раёна, ветэраны працы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша карпатлівая праца, якая патрабуе ўвагі і дысцыпліны, садзейнічае ўмацаванню эканомікі і фінансавай сістэмы краіны. Працягваючы лепшыя традыцыі, вы здолелі пашырыць і ўдасканаліць спектр паслуг. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі вывелі вашу працу на новы ўзровень. Упэўнены, што яна і ў далейшым будзе садзейнічаць росту вытворчасці, актывізацыі дзелавога жыцця раёна, павышэнню дабрабыту нашых жыхароў. Асаблівыя словы прызнання адрасуем ветэранам галіны. Ваш неацэнны вопыт і веды дапамагаюць маладым работнікам удасканальваць прафесійнае майстэрства і памнажаць слаўныя традыцыі. Дарагія сябры, жадаем вам поспехаў, прафесійнага росту, надзейных партнёраў, стабільнасці і высокіх дасягненняў! Здароўя вам і вашым сем’ям, шчасця і дабрабыту! Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў