Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў энергетычнага комплексу з прафесійным святам.

22.12.2025

Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў энергетычнага комплексу з прафесійным святам.

Шаноўныя працаўнікі і ветэраны энергетычнага комплексу Бешанковіцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Энергетыка — аснова дабрабыту грамадства. Ад вас залежыць стабільнае энергазабеспячэнне насельніцтва, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, а значыць — якасць жыцця кожнага чалавека. Ваша праца патрабуе высокага прафесіяналізму, дысцыпліны, гатоўнасці ў любую пару года, у любых умовах надвор’я і экстрэмальных сітуацыях дзейнічаць зладжана і аператыўна, забяспечваючы камфорт і ўтульнасць жыхароў роднага краю.

Прыміце словы шчырай падзякі за добрасумленнасць, плённую працу і адданасць справе. Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам, якія ўнеслі дастойны ўклад у развіццё сферы, перадалі свае вопыт і веды маладым пакаленням.

Дарагія сябры, жадаем усім новых прафесійных дасягненняў, безаварыйнай працы, упэўненасці ў сваіх сілах! Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў