Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна павіншавала супрацоўнікаў Следчага камітэта з прафесійным святам

13.09.2021

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна павіншавала супрацоўнікаў Следчага камітэта з прафесійным святам

Шаноўныя супрацоўнікі Следчага камітэта і ветэраны следства!
Прыміце шчырыя віншаванні з 10-годдзем з дня ўтварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь!

Ваша дзейнасць, накіраваная на абарону законнасці і правапарадку, правоў і свабод грамадзян, на ўмацаванне дзяржаўнасці, патрабуе ад кожнага супрацоўніка высокай адказнасці за прынятыя рашэнні, асабістай мужнасці і прынцыповасці. Ваша праца заслугоўвае прызнання, самых шчырых слоў удзячнасці.

Жадаем моцнага здароўя, шчасця, далейшых поспехаў у служэнні Айчыне, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў

"Зара"