Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў спажывецкай кааперацыі з прафесійным святам

06.07.2024

Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў спажывецкай кааперацыі з прафесійным святам

Шаноўныя работнікі і ветэраны спажывецкай кааперацыі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Вы ўносіце істотны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, станаўленне спажывецкага рынку і паляпшэнне гандлёвага абслугоўвання насельніцтва. 

Нельга не адзначыць вашу ролю ў абслугоўванні жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак. Ваш вопыт, прафесійныя якасці служаць своечасоваму забеспячэнню землякоў неабходнымі таварамі, росту нарыхтоўчай і вытворчай дзейнасці.

Вам адводзіцца вялікая роля ў забеспячэнні стабільнай сацыяльнай абстаноўкі, у стварэнні роўных умоў жыцця жыхароў вёскі і горада. У сваёй дзейнасці спажыўкааперацыя заўсёды кіравалася інтарэсамі простых людзей. Вы паляпшаеце якасць жыцця нашых грамадзян. 

Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, плённай працы, рэалізацыі ўсіх намечаных планаў і новых дасягненняў на карысць дынамічнага развіцця спажывецкай кааперацыі раёна! Шчасця, міру, дабрабыту вам і вашым сем’ям! Няхай сілы, энергія і выдатны настрой застаюцца і ў далейшым пастаяннымі спадарожнікамі вашага жыцця!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў