Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Выязны штаб па
падрыхтоўцы да "Дажынак-2024" адбыўся ў Бешанковічах

05.06.2024

Выязны штаб па падрыхтоўцы да "Дажынак-2024" адбыўся ў Бешанковічах

Актыўна рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі – 2024" сацыяльныя аб'екты Бешанковіччыны.
Днямі ўстановы адукацыі, культуры і аховы здароўя, дзе вядуцца рамонтныя работы, наведала кіраўнік раёна Галіна Унуковіч.
На мерапрыемстве прысутнічалі ўсе зацікаўленыя і прадстаўнікі падрадных арганізацый. На месцы дэталёва абмеркавалі ход работ.
"Усе запланаваныя будаўнічыя работы павінны працякаць строга па зацьверджанаму графіку, без якіх-небудзь адхіленьняў ад тэрмінаў здачы, - падвяла вынікі штаба Галіна Унуковіч. - Прамаруджванне недапушчальна".
Больш фота "Зара"