Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

1 чэрвеня — Дзень меліяратара

01.06.2025

1 чэрвеня — Дзень меліяратара

Паважаныя работнікі і ветэраны меліярацыйнай галіны Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём меліяратара!

Вы — надзейныя партнёры аграрыяў нашага рэгіёна, якія павялічваюць плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў і павышаюць урадлівасць глебы. Дзякуючы вашай працы сотні гектараў зямлі ўведзены ў гаспадарчы абарот. Правільна праведзеная меліярацыя паляпшае вадзяны і цеплавы рэжым глебы, спрыяе росту ўраджайнасці і павышае ўстойлівасць сельскагаспадарчай вытворчасці.

На Бешанковіцкім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм змянілася не адно пакаленне рабочых, спецыялістаў, кіраўнікоў, але нязменнымі засталіся прафесіяналізм, уменне не адступаць перад цяжкасцямі і якасна выконваць меліярацыйныя работы.

Упэўнены, што меліяратары Бешанковіччыны і надалей будуць годна вырашаць пастаўленыя перад імі задачы.

З нагоды прафесійнага свята жадаем усім меліяратарам моцнага здароўя, дабрабыту, дабра і росквіту. Няхай радуе зробленае і дасягнутае, а поспех спадарожнічае ўсім вашым імкненням.

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.