Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

1 мая - Свята працы

01.05.2025

1 мая - Свята працы

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна! Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы!

У гэты дзень мы аддаём даніну павагі стваральнай працы людзей самых розных прафесій, якія ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні і развіцці раёна, бо толькі ўпартай і сумленнай працай можна стварыць дабрабыт усіх і кожнага ў імя працвітання роднай зямлі.

Асаблівая ўдзячнасць ветэранам працы за неацэнны ўклад у развіццё нашай малой радзімы. Ён з’яўляецца годным прыкладам для маладога пакалення.

Няхай гэта светлае вясновае свята падорыць зарад ­бадзёрасці і аптымізму, надасць новы імпульс вашай прафесійнай дзейнасці! Шчасця, здароўя і новых здзяйсненняў! Са святам!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.