Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

13 ліпеня — Дзень работнікаў падатковых органаў.

13.07.2025

13 ліпеня — Дзень работнікаў падатковых органаў.

Шаноўныя работнікі і ветэраны падатковай службы раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Да супрацоўнікаў падатковай службы заўсёды прад’яўляліся высокія патрабаванні, бо ад іх дзейнасці залежаць многія сферы жыцця грамадства. Тут працуюць прафесіяналы з каласальным пачуццём адказнасці.

Ваша праца дапамагае развіццю і рэалізацыі жыццёвых мэт самых розных катэгорый плацельшчыкаў. Значнасць яе адлюстроўваецца на якасці жыцця грамадзян, на росквіце ўсяго раёна, абароне яго інтарэсаў. Удзельнічаючы ў фарміраванні бюджэту розных узроўняў, падатковая служба была і застаецца падмуркам у справе развіцця не толькі роднага краю, але і краіны ў цэлым.

Вялікі дзякуй за адданасць справе. Няхай лепшыя традыцыі і вопыт папярэднікаў, удасканаленне прафесійнай падрыхтоўкі садзейнічаюць паспяховаму дасягненню пастаўленых мэт. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, жыццёвых сіл, настойлівасці ў вырашэнні паўсядзённых задач, аптымізму і далейшай плённай працы ў імя росквіту Бешанковіччыны і ўсёй рэспублікі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённагавыканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.