Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

15 мая - Дзень сям'і

15.05.2025

15 мая - Дзень сям'і

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям’і!

Гэта свята знаходзіць глыбокі водгук у нашых сэрцах не выпадкова: сям’я, каханне, вернасць, клопат пра родных і блізкіх — галоўныя каштоўнасці для кожнага чалавека. Яны напаўняюць наша жыццё сэнсам, дапамагаюць у поўнай меры спазнаць шчасце і радасць, пераадолець любыя нягоды. Менавіта ў сям’і ад старэйшага пакалення да малодшага перадаюцца маральныя і духоўныя каштоўнасці, культурныя традыцыі.

Моцная, дружная, паспяховая сям’я з’яўляецца асновай здаровага грамадства. Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем шматдзетным і сем’ям з прыёмнымі дзецьмі за шчодрасць душы і бацькоўскую працу. Глыбокай павагі заслугоўваюць сем’і, што адзначылі юбілейныя вяселлі, бо яны — прыклад невычэрпнай любові і вернасці.

Дарагія сябры! Жадаем, каб у вашых дамах заўсёды панавалі мір і згода, любоў і ўзаемаразуменне, каб заўсёды звінеў дзіцячы смех! Моцнага здароўя, душэўнай гармоніі і вялікага сямейнага шчасця!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.