Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

22 снежня - Дзень энергетыка

22.12.2024

22 снежня - Дзень энергетыка

Шаноўныя працаўнікі і ветэраны энергетычнага комплексу Бешанковіцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Энергетыка — аснова дабрабыту грамадства. Менавіта ад вас, высокапрафесійных спецыялістаў, якія забяспечваюць стабільнае энергазабеспячэнне насельніцтва, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, залежаць цяпло і ўтульнасць любога дома, а значыць — якасць жыцця кожнага чалавека. Адказныя адносіны да справы дапамагаюць вам паспяхова вырашаць вытворчыя задачы.
Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам сферы, гэта іх праца закладзена ў фундамент развіцця электраэнергетыкі Бешанковіччыны і дапамагае маладому пакаленню работнікаў авалодваць прафесійнымі ведамі, удасканальваць майстэрства, захоўваць і памнажаць працоўныя традыцыі.
Дарагія сябры! Вялікі дзякуй за добрасумленнасць, адданасць сваёй справе, прафесіяналізм! Жадаем вам безаварыйнай працы, эканамічнай стабільнасці, упэўненасці ў сваіх сілах, бадзёрасці духу і новых поспехаў! Моцнага здароўя, шчасця вам і вашым блізкім!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта 
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў