Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
25.07.2025
Шаноўныя работнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь! Гэта свята аб’ядноўвае людзей мужнай прафесіі, якія нясуць адказнасць за абарону нацыянальнага багацця і жыцця людзей ад надзвычайных сітуацый, прыродных стыхій. Выкананне такіх складаных задач пад сілу толькі сапраўдным прафесіяналам з выдатнымі чалавечымі якасцямі: рашучасцю, адказнасцю, смеласцю, цвёрдасцю характару і сілай волі. Вялікі дзякуй за ваш прафесіяналізм, дысцыплінаванасць, адказнасць і самаахвярнасць. Упэўнены, кожны жыхар нашага раёна цвёрда ведае, што ў любой небяспечнай сітуацыі можа разлічваць на вас. Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, бадзёрасці духу, аптымізму і поспехаў у вашай высакароднай службе! Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.