Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
03.07.2025
Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны Дзяржаўтаінспекцыі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! У сцюжу і спёку, непагадзь, днём і ноччу вы забяспечваеце парадак на дарозе, фарміруеце годны імідж супрацоўніка органаў унутраных спраў. Ваша праца патрабуе мужнасці, высокай грамадзянскай адказнасці, прафесіяналізму і самаадданасці. Вы прыкладаеце шмат сіл для строгага захавання правілаў дарожнага руху, парадку і бяспекі на вуліцах раёна, па прадухіленні і ліквідацыі аварыйных сітуацый. Прыміце шчырую ўдзячнасць за добрасумленнасць, адказнасць і вернасць справе. Упэўнены, што і надалей вы будзеце з гонарам выконваць свой прафесійны абавязак, забяспечваючы спакой жыхароў. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у рашэнні задач па скарачэнні колькасці дарожна-транспартных здарэнняў. Няхай на дарозе будзе заўсёды парадак, у душы — спакой, а ў сем’ях — дабрабыт, любоў і ўзаемаразуменне. Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.