Прыёмная райвыканкама
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Прамая тэлефонная лінія
Афіцыйныя дакументы
Адзіны дзень інфармавання
Аукцыёны
Віншаванні кіраўніцтва раёна
03.12.2025
Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
У нашай краіне штогод 3 снежня адзначаецца Дзень інвалідаў. Гэта дата ў календары заклікае кожнага з нас звярнуць увагу на праблемы людзей з больш высокімі патрэбамі, нагадаць, што побач ёсць тыя, каму неабходна дапамога і клопат, адзначыць іх поспехі ў самых розных сферах. Нягледзячы на хваробы, гэтыя людзі адрозніваюцца сваёй мэтанакіраванасцю і даказваюць: заўсёды можна захоўваць радасць жыцця, яго дабрыню і пры-гажосць, рэалізоўваць свае ідэі і праекты. Асаблівыя словы ўдзячнасці — усім, хто аказвае людзям з інваліднасцю падтрымку, дапамагае вырашаць сацыяльна-бытавыя праблемы. Многія з іх сёння займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, імкнуцца пераадолець цяжкасці і насычана, паўнацэнна жыць: вучацца, працуюць, прымаюць удзел у дзейнасці грамадскіх арганізацый, спартыўных і іншых мерапрыемствах. Дарагія сябры, вашы перамогі — прыклад незвычайнай сілы духу, веры ў сябе. Гэтым немагчыма не захапляцца. Жадаем вам шчасця, міру, узаемара-зумення, дабрабыту, творчых поспехаў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў